Станіслаў Шушкевіч: Гэтай уладзе ў Курапаты лепш ня лезьці

Камуністычны рэжым мае ў Беларусі «дастойнага пераемніка».Праг гэта першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч заявіў «Радыё Свабода».— Спадар Станіслаў, амаль 23 гады гэтая ўлада нічога не рабіла, каб належным чынам ушанаваць Курапаты як месца масавых расстрэлаў. Наадварот, праз урочышча то акружную дарогу вялі, то розныя «бульбаш-холы» там будавалі. І раптам ні з пушчы ні з поля дзяржава намерылася ўзьвесьці там мэмарыял, прычым у сьціслы тэрмін. Адкуль і для чаго такая надзвычайшчына?— Камуністычная ўлада мае ў Беларусі дастойнага пераемніка — уладу лукашэнкаўскую.

Дык як жа апошняя магла дазволіць раскрыць злачынства, учыненае сваёй папярэдніцай? Прыгадайце, якая супярэчлівая інфармацыя зьяўлялася пра Курапаты яшчэ зусім нядаўна — і пра колькасьць ахвяраў, і пра тых, хто расстрэльваў. І тут напрошваецца аналёгія з далёкай гісторыі. Успомніце Катынь. Як адразу пасьля вайны вядомыя грамадзкія дзеячы СССР падпісаліся пад пратаколам камісіі, дзе сьцьвярджалася, што польскіх афіцэраў у Катыні расстрэльвалі фашысты.

І многія, калі ня ўсе, пабачыўшы там подпіс пісьменьніка Аляксея Талстога ды іншых аўтарытэтных творцаў, паверылі, што, акрамя фашыстаў, такога ніхто зрабіць ня мог. Вы кажаце, лукашэнкаўская ўлада ў Беларусі нічога не рабіла? Улада зрабіла «Лінію Сталіна», таму што якраз такі «мэмарыял» адпавядае яе інтарэсам. Улада і яе адэпты паўтараюць: не забывайце таго добрага, што было ў Савецкім Саюзе. А галоўны расейскі камуніст Зюганаў піша, што не мільёны невінаватых былі ў СССР расстраляныя, а «ўсяго 800 000».

Васямсот тысяч — гэтага яму мала... Увогуле, мы жывём у страшны час са страшнымі кіраўнікамі, якіх ужо ўвесь сьвет адрынуў. Таму і даводзіцца ім прыкідвацца больш-менш сучаснымі, ляяльнымі, каб спадабацца МВФ, каб Захад лепей ставіўся. Іх да гэтага эканоміка прымушае, хоць нам даводзяць, што ёсьць нейкі там прырост у прамысловасьці.

Насамрэч у нас спад эканамічны, фактычны крызіс, і набліжаецца дэфолт. А дэфолт — страшная рэч для дзяржавы. І вось неабходна, каб МВФ даў тыя 3 мільярды даляраў, якія просіць Беларусь. Таму і было абвешчана пра намер мэмарыялізаваць Курапаты, абвесьцілі мастацкі конкурс.

Ці ж так абвяшчаюцца конкурсы? Ці ж так працуюць мастакі?— Адкрывальнік Курапатаў Зянон Пазьняк заклікаў беларускіх скульптараў ня ўдзельнічаць у тым конкурсе. Сумняваюся, каб яны да яго прыслухаліся. Паводле маёй інфармацыі, праекты ўжо паступаюць у Мінкультуры.— А вы пастаўце сябе на месца скульптара. Вось абвешчаны конкурс па Курапатах.

І калі ён ня ўдзельнічае, то тэма Курапатаў для яго як бы не існуе. Я думаю, Зянон трошкі пасьпяшаўся зрабіць такую заяву. Трэба ўсё ж шукаць шчыліну, у якую можна ўлезьці зь цікавай прапановай. Хоць я яго ў гэтай сытуацыі добра разумею.

Курапаты — гэта ягонае дзецішча, а яго адтуль імкнуцца адсунуць... На месцы Пазьняка я б напісаў ліст і прыехаў бы сюды гэтым займацца.— Нават калі б ён і прыехаў, наўрад ці яго дапусьцяць да канкрэтнай справы. Занадта рознае разуменьне праблемы. Лукашэнка, гаворачы пра Курапаты, казаў пра мэмарыял усім загінулым...— Пра мэмарыял усім загінулым, з усіх бакоў, у Беларусі можна толькі марыць.

Дарэчы, я падобны мэмарыял бачыў у Гішпаніі. Прабачце, гэта зусім іншая тэма, і месца павінна быць іншае. Наш усенароднаабраны, як заўсёды, прайшоўся па версе, яшчэ і тут стварыўшы праблему. І сапраўды, да мэмарыялу «ўсім загінулым» прыйдзе і ўнук загінулага там пісьменьніка, і кіраўнік МУС у форме НКВД.

І гэта будзе блюзьнерства. Дык жа да гэтага ўсё і вядзецца. Паглядзіце даведнікі сьветлай памяці Леаніда Маракова — колькі людзей загінула... Я не выключаю, што ў Курапатах маглі загінуць і прыстойныя супрацоўнікі таго ж НКВД.

Усё магло быць. Але там ляжаць тысячы забітых менавіта НКВД, і гэта трэба абазначыць. Сёньня тысячы загінулых у Курапатах патрабуюць помніка. І крывадушнічаць тут недапушчальна.

Добра сказала Сьвятлана Алексіевіч, што ўзначаліць такую справу маральнае права мае толькі Зянон Пазьняк. І калі ўлада не крывадушнічае, калі яна шчыра хоча зрабіць у Курапатах помнік, яна павінна яго запрасіць.— Думаю, прапанова наконт Курапатаў была нечаканай і для самой Алексіевіч. Навошта ў такой ролі ўладзе спатрэбілася менавіта яна?— Мне здаецца, каб прынізіць Алексіевіч. Тэлефанаваньне ад нейкага чыноўніка з Адміністрацыі прэзыдэнта — гэта прыніжэньне для нобэлеўскай ляўрэаткі.

Калі б ёй патэлефанаваў сам прэзыдэнт і запрасіў на размову, каб абгрунтаваць сваю прапанову, а заадно папрасіць прабачэньня, што належным чынам не павіншаваў яе з атрыманьнем Нобэлеўскай прэміі, гэта была б іншая справа. А так... Быўшы старшынёй Вярхоўнага Савету і прачытаўшы «Ў вайны не жаночы твар» і «Цынкавыя хлопчыкі», я патэлефанаваў Алексіевіч і прапанаваў ёй пасаду старшыні Канстытуцыйнага Суду. Яна адмовілася, маўляў, «я ж не юрыст-прафэсіянал».

А я сказаў, што дам ёй дастаткова прафэсіяналаў, на такой пасадзе галоўнае — быць сумленным чалавекам. Заўважце, Алексіевіч не была тады нобэлеўскім ляўрэатам, але яна была для мяне аўтарам, які напісаў праўдзівыя кнігі. Паўтаруся, не супрацоўнікі адміністрацыі павінны былі ёй тэлефанаваць, а толькі прэзыдэнт. Нобэлеўскі ляўрэат — не такая частая зьява.— Як на добры розум, Курапаты мусілі стаць нацыянальным мэмарыялам яшчэ ў пачатку 90-х гадоў.

Была ж і адпаведная пастанова ўрадам прынятая. Што перашкодзіла яе выканаць у той час, калі кіраўніком Беларусі былі вы?— Вы не зусім правільна ставіце акцэнты. У пачатку 90-х ішлі спрэчкі, хто расстрэльваў у Курапатах — камуністы ці фашысты. І пракуратура спачатку заявіла, што гэта злачынства фашыстаў, гучалі і другія заявы.

Мы тады не дайшлі яшчэ да таго этапу, калі трэба ставіць мэмарыял. Паўтаруся, не было прамога дакумэнтальнага пацьверджаньня. Была заява Зянона Пазьняка, усе яго паважалі і яму верылі, але неабходна было тую заяву юрыдычна канчаткова аформіць і паставіць кропку. А гэта не было зроблена.— Але ж урадавая пастанова была?— Была.

Але ж былі і спосабы затармазіць яе выкананьне. І мне цяжка канкрэтна назваць тыя спосабы. Я доўга не разумеў, хто быў галоўным тормазам у Белавескай пушчы. Гэта высьветлілася толькі пасьля таго, як Кебіч напісаў успаміны.

Я іх прачытаў і зразумеў, што галоўным тормазам быў Кебіч, а я «прымусіў» яго падпісаць Белавескае пагадненьне. А я ж добра памятаю, як ён, наадварот, вельмі хацеў яго падпісаць. Але сёньня, каб Лукашэнка на яго скоса не паглядзеў, ён і прыкідваецца мяккім і пушыстым. Што да тае пастановы, то, ведаеце, прыняць рашэньне пра ўшанаваньне — гэта адно.

А вось знайсьці сродкі — гэта другое. Пастанова аб ушанаваньні Курапатаў была, але ажыцьцявіць яе было цяжка, мы тады былі вельмі бедныя. Я ня думаю, што можна было знайсьці такія сродкі, каб ушанаваць па-сапраўднаму.— Розныя выказваюцца прапановы, розныя гучаць ідэі, якім павінен быць курапацкі мэмарыял. Лукашэнку ён бачыцца ў выглядзе сьціплай капліцы, Пазьняку — як Сьцяна памяці...

А як вам той мэмарыял ўяўляецца? Ну напрыклад, што рабіць з тымі памятнымі камянямі і іншымі знакамі памяці, якія ўжо ёсьць у Курапатах?— Найперш трэба стварыць камітэт ці раду, куды ўвайшлі б людзі зь незаплямленай рэпутацыяй. І ўжо яны мусяць вырашыць, што, як і калі павінна быць зроблена. Такіх людзей наша сёньняшняя ўлада наўрад ці зьбярэ. Таму па-ранейшаму будзе працаваць піраміда: «Я начальнік — ты дурань».

І як скажа самы высокі начальнік, так зьнізу і будзе рабіцца. Скажа Лукашэнка зрабіць капліцу — зробяць капліцу, але гэта будзе помнік яму, а не ахвярам камуністычнага тэрору. І ўсё ж у кожным выпадку ў Курапатах трэба захаваць і крыжы, і камяні, і лаву Клінтана, якая была ўстаноўленая па ўзгадненьні зь беларускім бокам. Захавацца ўсё гэта можа толькі ў тым выпадку, калі Курапаты будуць пад аховай дзяржавы.

А так там і лаўку ламалі, і крыжы. Я не выключаю, што гэта сама дзяржава і рабіла, яе «людзі ў цывільным». Кіраўнік Беларусі ня раз публічна шкадаваў, што ня стала СССР, а гэта ж была дзяржава гулагаў, якая мільёны бязьвінных людзей пахавала. Таму пра якое належнае ўшанаваньне можа быць гаворка? Гэтай уладзе ў Курапаты лепш ня лезьці.— Мы гутарым з вамі акурат напярэдадні Радаўніцы.



Комментарии отсутствуют

Итоги недели
САП проверяет Ляшко
Опубликовано: 2017-04-25 10:06:26
Новости Крыма
Наши партнёры

UINP в соц. сетях
Яндекс.Метрика
Официальный информационный партнёр майдан | евромайдан | ато | Моя Украина, Vidverto.net
Последние новости Украины
© Copyriht 2015